Стваральнікі стужкі "Фантастычныя стварэнні: Злачынствы Грын-дэ-Вальда" прадставілі першы тызер-трэйлер карціны — ролік апублікаваны на афіцыйным акаўнце студыі Warner Bros.
Падзеі ў карціне разгортваюцца ў канцы 20-х гадоў ХХ стагоддзя ў Еўропе. У стужцы паказваецца малады Дамблдор (яго грае Джуд Лоў), які са сваім былым студэнтам Ньютам Саламандэрам (Эдзі Рэдмейн) шукае злога чараўніка Геллерта Грын-дэ-Вальд (Джоні Дэп), які здолеў збегчы.
Рэжысёрам і сцэнарыстам сіквела сталі Дэвід Йейтс і Джоан Роўлінг, якія працавалі і над першай часткай "Фантастычных стварэнняў".
Прэм'ера "Злачынстваў Грын-дэ-Вальда" запланавана на 15 лістапада 2018 года — на дзень раней амерыканскай. Трэцюю частку фільма плануецца выпусціць у 2020 годзе.