Святлана Саханенка прынесла Беларусі трэцяе золата Паралімпіяды

Беларуская спартсменка на гэтай Паралімпіядзе ўжо выйграла тры медалі - два залатыя і адзін бронзавы.
Sputnik

МІНСК, 14 сак — Sputnik. Беларуская лыжніца Святлана Саханенка выйграла залаты медаль на Паралімпійскіх гульнях у Пхенчхане (Паўднёвая Карэя) у лыжнай спрынтарскай гонцы, паведамляе Sputnik.

Беларус Дзмітрый Лобан выйграў срэбра Паралімпіяды 2018

У фінале на дыстанцыі 1,5 км сярод спартсменак з парушэннем зроку беларуска паказала вынік 4 хвіліны 29,9 секунды. Другой да фінішу прыйшла расіянка Міхаліна Лысава, якая саступіла чэмпіёнцы 14,1 секунды. Трэцяй на п'едэстал паднялася прадстаўніца Украіны Аксана Шышкова, якая прайграла лідару 15,7 секунды.

Для Саханенкі гэта ўжо другая ўзнагарода вышэйшай вартасці на Паралімпіядзе 2018. Раней беларуска заняла першае месца ў гонцы на 15 км вольным стылем. Акрамя таго, яна стала бронзавым прызёрам у біятлоне на 6 км.

Золата Саханенкі стала трэцім у скарбонцы зборнай Беларусі. Усяго беларускія спартсмены заваявалі ў Пхенчхане дзевяць узнагарод — тры залатыя, чатыры срэбныя і дзве бронзавыя.