Старажылы Мінска з лёгкасцю пазнаюць на карцінах Чыжоўку, Камароўку, Ждановічы, вуліцу Сурганава і праспект Незалежнасці, панадворак кансерваторыі і раён Аўтазавода. Пейзажі расказваюць гісторыю Мінска пасля вайны і да нашых часоў.
Выстава жывапісу "Наш горад Мінск" сабрала на адной пляцоўцы выбітных беларускіх мастакоў. Леанід Шчамялёў і Май Данцыг суседнічаюць з Уладзімірам Стальмашонкам, Сяргеем Катковым і іншымі яркімі імёнамі.
Беларуская сталіца паўстае на карцінах рознай — шэрай і рознакаляровай, па-новаму бліскучай і разбуранай, летняй і зімовай, гістарычна дакладнай і фантазійнай. Самая "дарослая" карціна на выставе датуецца 1940 годам. Яна належыць пэнзлю Мікалая Дучыца і паказвае мінскія ўскраіны.
Як расказаў дырэктар галерэі Мікалай Сячко, карціны ў экспазіцыю патрапілі выпадкова: збіралі ўсё, што было магчыма. Уладальнікі — спаткаемцы, сябры і калекцыянеры творчасці беларускіх мастакоў, таму аб продажы карцін размова не ідзе.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, якім убачылі Мінск творцы за некалькі дзесяцігоддзяў яго існавання.