МІНСК, 15 сак — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на пятніцу 16 сакавіка з-за надыходзячых халадоў, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Згодна з папярэднім прагнозам, ноччу ў пятніцу пры праясненнях тэмпература паветра на поўначы краіны можа апусціцца да —10°С.
"У пятніцу 16 сакавіка на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаецца рэзкае пахаладанне, на дарогах галалёдзіца", — сказалі ў Гідрамеце.
Днём у рэспубліцы будзе крыху цяплей — ад —1 да —6°С. Па дадзеных сіноптыкаў, марознае надвор'е захаваецца ў Беларусі і на будучых выходных.
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўляецца ў выпадку, калі ўмовы надвор'я могуць прадстаўляць рэальную пагрозу, негатыўна ўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прыводзіць да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама магчымым ахвярам сярод насельніцтва.