Фотафакт: беларусы пачалі атрымліваць sms аб прыходзе пасылак з Кітая

У абвестцы паказаны трэк-нумар пасылкі і адрас, па якім можна забраць МПА.
Sputnik

МІНСК, 15 сак — Sputnik. Белпошта пачала рассылаць sms-паведамленні беларусам аб прыбыцці ў паштовае аддзяленне пасылак з кітайскіх інтэрнэт-крам, перадае Sputnik.

Адно з такіх паведамленняў на нумар тэлефона, які быў указаны ў дэкларацыі, атрымаў чытач Sputnik, якому на днях прыйшла пасылка з Кітая. У sms паказаны трэк-нумар пасылкі і адрас аддзялення, дзе можна забраць паштовае адпраўленне.

"Быў прыемна здзіўлены такому новаўвядзенню — колькі разоў купляў розныя дробязі ў Кітаі, і нічога, акрамя паведамлення ў скрыню пры з'яўленні пасылкі на пошце, не атрымліваў", — падзяліўся эмоцыямі суразмоўца агенцтва.

"Белпошта" з 1 лютага бягучага года ўвяла плату за захоўванне міжнародных дробных пакетаў і іншых адпраўленняў, якія знаходзяцца ў аддзяленнях сувязі больш за сем дзён. За кожны дзень звыш вызначанага тэрміну атрымальнік павінен будзе заплаціць 36 капеек.