Праблемы з уездам у Літву могуць быць у суботу 17 сакавіка

У літоўскіх мытнікаў з-за правядзення прафілактычных работ не будуць працаваць праграмныя сістэмы апрацоўкі мытных дэкларацый.
Sputnik

МІНСК, 16 сак — Sputnik. Праблемы з перасячэннем беларуска-літоўскай мяжы могуць узнікнуць у перавозчыкаў у суботу 17 сакавіка ў сувязі з тэхнічнымі работамі на літоўскай мытні, паведамілі Sputnik у пятніцу ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Традыцыйна на межах Беларусі з ЕС у выхадныя ўзрастае пасажырапаток — беларускія грамадзяне адпраўляюцца правесці выхадныя ў Вільні і "на закупы" у Польшчу.

Па дадзеных ДПК, у суботу з 09:00 да 17:00 у пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы — "Беняконі", "Каменны Лог", "Катлоўка", "Прывалка" і "Лоша" — не будуць працаваць праграмныя сістэмы MDAS, NTFS і IDAIS з-за прафілактычных работ.

Паводле інфармацыі Мытнай службы Літвы, у дадзены перыяд у перавозчыкаў могуць узнікнуць праблемы з афармленнем мытных дэкларацый, паколькі паперы будуць афармляцца ўручную.

Перавозчыкаў, якія плануюць у гэты дзень ехаць у Літву, просяць улічваць дадзеную інфармацыю.