У Міністэрстве адукацыі вызначыліся з мінімальнымі баламі для ЦТ 2018

Міністэрства адукацыі аб'явіла, якія адзнакі будуць лічыцца нездавальняючымі на цэнтралізаваным тэсціраванні ў 2018 годзе.
Sputnik

МІНСК, 17 сак — Sputnik. У Міністэрстве адукацыі вызначыліся з мінімальнымі "прахаднымі" баламі на ўступную кампанію 2018 года.

Па рускай і беларускай мовах здавальняючымі будуць лічыцца адзнакі вышэй за 9 балаў, а калі спецыяльнасць, на якую паступае абітурыент, філалагічнага профілю, то мінімальнай ацэнкай будзе 24 балы.

Па першых профільных прадметах матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі неабходна набраць хаця б 19 балаў; па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), грамадазнаўству, геаграфіі, замежных мовах (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) неабходна атрымаць хаця б 14 балаў.

Мінімальны парог адзнак на ЦТ усталяваны для набораў у ВНУ Мінабароны, МНС і Дзяржпагранкамітэта, на ваенныя факультэты, на спецыяльнасці, звязаныя з сельскай гаспадаркай. Для такіх ВНУ ён складзе 6 балаў па асноўных прадметах.