МІНСК, 18 сак — Sputnik. Сустрэча з аўтарам выставы "Мой ікігай", мастачкай Аляксандрай Баўтрук адбудзецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь 21 сакавіка ў 17:00.
На мерапрыемстве Аляксандра раскажа пра ўсе тонкасці роспісу фарфоры і правядзе экскурсію па сваёй выставе.
Аляксандра Баўтрук — беларуская мастачка, якая займаецца роспісам па фарфоры. Яна вучылася майстэрству надглазурнага роспісу ў Швейцарыі. Выстава Аляксандры Баўтрук "Мой ікігай" адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі 1 сакавіка. "Ікігай" у перакладзе з японскай мовы значыць "Сэнс жыцця". Гэтя паняцце характарызуе пачуццё ўласнага прызначэння.
На выставе прадстаўлены творы, якія дэманструюць узаемапранікненне культур Усходу і Захаду, сувязь традыцыйнага надглазурнага роспісу і сучасных формаў.
"Чаму Японія? Мяне з дзяцінства цікавіла японская культура, я пра яе шмат чытала, але не толькі японская — культура наогул. Я пабыла ў Японіі ў мінулым годзе, і гэта, у сваю чаргу, дапамагло выбару назвы для выставы", — расказала Аляксандра на адкрыцці выставы.
На выставе можна ўбачыць як традыцыйныя кветкавыя матывы, так і дасылкі да старажытных культур і творчасці праслаўленых мастакоў.
Больш падрабязна аб адкрыцці выставы чытайце ў рэпартажы Sputnik