Відэа

Відэафакт: як прайшоў адбор прадстаўніка Беларусі на "Славянскі базар"

Выканаўцы змагаліся за пуцёўку на папулярны песенны конкурс - як гэта было, глядзіце на відэа Sputnik.
Sputnik

Фінал адборачных тураў да песеннага конкурсу "Славянскі базар у Віцебску" прайшоў у суботу 17 сакавіка ў Тэатры эстрады.

У топ-10 лепшых выканаўцаў для ўдзелу ў фінале адборачнага тура конкурсу ўвайшлі музыканты Анастасія Вахомчык (Малашкевіч), Ніна Жукоўская, Вольга Калеснікава, Яўген Курчыч, Анастасія Лейкіна, Вераніка Самускевіч, Валерыя Шапялевіч, Наталля Ламака, Дзмітрый Нікіцін, Аляксандр Саванец.

Акрамя ўдзельнікаў фінальнага адбору, на сцэне Тэатра эстрады таксама выступілі вядомыя беларускія выканаўцы: Вікторыя Алешка, Вольга Уронская, Ганна Благава, Аляксандр Сухараў, Вольга Змуршчык, а таксама ансамблі "Верасы", "Заранак" і гурт "PROвокация".

Пераможцам фіналу адбору стаў Яўген Курчыч, менавіта ён прадставіць Беларусь на Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск 2018". Курчыч з'яўляецца прафесійным музыкам, спявак удзельнічае ў калектыве ADAGIO, які ў гэтым годзе стаў фіналістам нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" ад Беларусі.

Яўген Курчыч родам са Слуцка, але пражывае ў Мінску. Скончыў БДУКМ з чырвоным дыпломам, з'яўляецца магістрам мастацтвазнаўства. Таксама музыкант стаў пераможцам тэлепраекта "Акадэмія талентаў" і ўладальнікам Гран-пры міжнародных і рэспубліканскіх вакальных конкурсаў.

XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 12 па 16 ліпеня.