Лепшых барыста Беларусі выберуць на Coffee Fest у Мінску

Падчас "кававых выхадных" у Мінску можна будзе ўбачыць адразу некалькі бітваў барыста, прадэгуставаць розныя віды кавы і палюбавацца на латэ-арт.
Sputnik

МІНСК, 19 сак — Sputnik. Кававы марафон Coffee Fest зноў збірае прафесіяналаў і аматараў кавы ў беларускай сталіцы.

Канцэрты і велікодны фестываль: куды схадзіць у будні ў Мінску

На працягу двух дзён фестывалю (24 і 25 сакавіка) у ТЗЦ Galleria Minsk пройдуць шэсць нацыянальных чэмпіянатаў сярод барыста і дзесяткі майстар-класаў для ўсіх жадаючых. Арганізатары таксама падрыхтавалі 12 кававых лакацый і больш за 100 гатункаў кавы. Падчас фестывалю яе можна будзе прадэгуставаць.

Самых маленькіх гасцей запрашаюць у творчыя зоны, дзе будуць падрыхтаваны забавы для дзяцей і іх бацькоў. Уваход на ўсе лакацыі — вольны.

Лепшыя з лепшых

Традыцыйна вясной беларускія барыста пачынаюць барацьбу за званне лепшага. У гэтым годзе адбудуцца чэмпіянаты ў намінацыях класіка, латэ-арт, каптэстынг, бруверс кап, джэзва і coffee in good spirits. Усяго ў кававых спаборніцтвах прымуць удзел 50 барыста з усёй рэспублікі. Пераможцы прадставяць нашу краіну на чэмпіянатах у Нідэрландах, Бразіліі і ААЭ.

"У новым сезоне мы робім фестываль яшчэ маштабней: шэсць чэмпіянатаў, 35 прафесійных суддзяў з сусветным імем і велізарныя кававыя лакацыі. І калі на першым фестывалі было ўсяго каля 10 брэндаў, то ў гэтым годзе на ўсіх фестывальных пляцоўках будзе больш за 40 кампаній. Упэўненая, яны здзівяць і прафесіяналаў, і проста знатакоў гэтага напою", — распавяла Марына Васкрасенская, заснавальнік фестывалю і нацыянальны каардынатар Міжнароднай асацыяцыі спэшэлці кавы ў Беларусі (SCA).

Евгений Пинчуков, победитель чемпионата бариста-2016

Кававыя выхадныя

Калі назіраць за спаборніцтвамі прафесіяналаў надакучыць, можна адправіцца на майстар-класы і капінгі. Арганізатары Coffee Fest абяцаюць пазнаёміць з новымі густамі і расказаць пра альтэрнатыўныя спосабы заварвання кавы. На фестывалі можна будзе паспрабаваць любімы напой, прыгатаваны ў кемексе, аэрапрэсе або варонцы.

Ласунам раяць зазірнуць у "Шока бар", а аматарам здаровага ладу жыцця — на пляцоўку "Кава і здароўе", дзе пройдзе семінар доктара Аляксандра Цярэшчанкі.

Праграма Coffee Fest штодня дапаўняецца, сачыць за ёй можна на сайце фестывалю.