Беларусы маглі назіраць паўночнае ззянне ўначы з нядзелі на панядзелак — яно было выклікана магнітнай бурай з-за нядаўняй успышкі на Сонцы.
Як паведаміў Sputnik астраном-аматар Руслан Завадзіч, відэа было знята паблізу Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Ён таксама прызнаўся, што бляск быў не такім відовішчным, як той, які давялося ўбачыць у верасні мінулага года.