Пасяджэнне Святога Сінода РПЦ плануюць восенню правесці ў Мінску

Папярэдняй датай візіту ў Мінск патрыярха Кірыла для ўдзелу ў сінодзе назвалі 13 кастрычніка.
Sputnik

МІНСК, 20 сак — Sputnik. Паседжанне Святога Сінода Рускай праваслаўнай царквы плануецца правесці ў кастрычніку 2018 года ў Мінску, паведаміў у аўторак на прэс-канферэнцыі прадстаяцель БПЦ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.

Раней кіраўнік БПЦ ужо анансаваў інфармацыю аб правядзенні ў беларускай сталіцы пасяджэння вышэйшага органа РПЦ.

"Намечана правядзенне сінода ў Беларусі", — сказаў мітрапаліт Павел.

Ён адзначыў: плануецца, што ў Мінск 13 кастрычніка прыедуць прадстаяцель РПЦ патрыярх Кірыл, пастаянныя і часовыя члены Сінода, а само пасяджэнне адбудзецца 15 кастрычніка.

"План яшчэ не зацверджаны, ёсць толькі папярэднія намёткі", — сказаў мітрапаліт.

"Для Беларусі гэта гонар, гэта агульнацаркоўнае прызнанне. Будзем спадзявацца, што час ад часу Святы сінод будзе праводзіцца на тэрыторыі Беларусі", — падкрэсліў Павел.

Папярэдняе пасяджэнне сінода прайшло ў снежні 2017 года ў Маскве. Святы сінод з'яўляецца органам кіравання РПЦ у перыяд паміж Архіерэйскімі саборамі. Пастаяннымі яго членамі з'яўляюцца мітрапаліты Кіеўскі і ўсяе Украіны, Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі, Круціцкі і Каломенскі, Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Кішынёўскі і ўсяе Малдовы, Астанайский і Казахстанскі, кіраўнік Мітрапалітальнай акругі ў Рэспубліцы Казахстан, а таксама Ташкенцкі і Узбекістанскі кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалітальнай акругі.