Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг тэніснага турніру ў Маямі

Першая ракетка Беларусі Аляксандра Сасновіч перамагла ў матчы першага круга чэшку Крысціну Плішкову.
Sputnik

МІНСК, 21 сак — Sputnik. Беларуска Аляксандра Сасновіч абыграла чэшку Крысціну Плішкову ў матчы першага раунда на прэстыжным турніры катэгорыі Premier Mandatory ў Маямі. Прызавы фонд турніру складае больш за 7,97 мільёна долараў.

Азаранка вярнулася: беларуска перамагла ў першым матчы ў Індыян-Уэлсе

23-гадовая беларуска, якая цяпер займае 46-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, першапачаткова лічылася фаварытам, але ў самым пачатку гульні яна саступіла перавагу чэшцы і здолела выраўнаваць сітуацыю толькі ў трэцім сэце.

У другім крузе Сасновіч згуляе з 26-гадовай расіянкай Анастасіяй Паўлючэнкавай.

Яшчэ адна ўдзельніца турніру з Беларусі Вера Лапко ў вырашальным матчы кваліфікацыі прайграла немцы Андрэа Петкавіч.

У асноўнай сетцы турніру згуляюць яшчэ дзве беларускія тэнісісткі. Вікторыя Азаранка, якая займае 186-е месца ў рэйтынгу WTA, сустрэнецца з амерыканкай Кэтрын Беліс (44), Арына Сабаленка (60) згуляе таксама з амерыканскай тэнісісткай Мэдысан Брэнгл (77).