Рэгулярныя цягнікі Кітай-Германія пачалі хадзіць праз Гродна

У Еўропу вязуць пераважна камп'ютарную тэхніку, у Кітай - легкавыя машыны і запчасткі да іх.
Sputnik

ГРОДНА, 21 сак — Sputnik. З пачатку сакавіка праз Гродна на пастаяннай аснове пачалі хадзіць грузавыя цягнікі з Кітая ў Еўропу і назад, паведамілі ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.

З пачатку сакавіка цягнікі па дадзеным маршруце будуць курсіраваць штотыднёва на пастаяннай аснове. Транзітны паток грузаў праходзіць праз чыгуначны пункт мытнага афармлення "Брузгі-1".

У пункце мытнага афармлення адбываецца перагрузка, а затым кантэйнеры з таварам ідуць далей па магістралях у Кітай і Еўропу.

"Калі з Германіі састаў ідзе 2 дні да пункта перагрузкі, то час руху цягніка, загружанага ў Кітаі, складае 5-6 дзён", — паведаміла Sputnik прэс-сакратар Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юлія Раманюк.

Паводле яе слоў, транспартны шлях з Кітая ў Еўропу і назад зарэкамендаваў сябе добра.

Першы так званы "кітайскі цягнік" прайшоў мытны кантроль у зоне дзейнасці Гродзенскай рэгіянальнай мытні 2 жніўня мінулага года. З тых часоў цягнікі па гэтых напрамках хадзілі нерэгулярна.

С начала марта поезда будут курсировать еженедельно на постоянной основе

Тым не менш, па гэтым маршруце было перапраўлена амаль 800 кантэйнераў грузаў. З Кітая ў Еўропу адпраўляецца камп'ютарная тэхніка, назад — легкавыя аўтамабілі, камплектуючыя і запчасткі да аўтамабіляў.

У Гродзенскай мытні ўпэўненыя, што ў Беларусі створаны добрыя ўмовы для праходжання грузаў, што станоўча ўплывае на рост транспартных патокаў і транзітную прывабнасць краіны ў цэлым.