Шматкі снегу ўжо даўно з'яўляюцца для беларусаў сімвалам будучай вясны. Снегапады ў сакавіку не выключная з'ява для прыроды, і таму вясновага настрою не псуюць.
Для тых, хто не можа радавацца снегу пасля лютага, скажам, што сённяшні снег можа апынуцца апошнім у гэтым сезоне, і мы не ўбачым яго больш за паўгода. Скептыкі, вядома, узгадаюць леташнія майскія снегапады, але можна ставіцца да снегу вясной як да цуду прыроды.
Не спяшайцеся хаваць свае вясновыя паліто ў шафы, бо слупок тэрмометра па большай частцы краіны ўжо падняўся вышэй за нуль градусаў. Марозна толькі па начах.
Так што выкарыстоўвайце апошнія шанцы паглядзець на снег, седзячы на падаконніку: хутка пацяплее і гэтыя зімовыя радасці згубяць сваё зачараванне.
Калі не хочацца выходзіць на вуліцу, глядзіце на незвычайную менскую вясну з акна.