Юныя чытальнікі змагаліся за паездку ў "Артэк" на конкурс "Жывая класіка"

Выступы былі вельмі рознымі: вясёлымі, хуліганістымі, кранальнымі, сумнымі, іранічнымі, адчайнымі, добрымі, маляўнічымі.
Sputnik

МІНСК, 21 сак — Sputnik. У прэс-цэнтры Sputnik 25 фіналістаў з усіх рэгіёнаў Беларусі спаборнічалі ў мастацтве дэкламацыі. Пасля трохгадзіннага марафону і гарачага абмеркавання прафесійнае журы па суме набраных па ўсім крытэрыям балаў вызначыла трох пераможцаў.

У мінулым засталіся няпросты выбар адзінай кнігі, некалькі месяцаў рэгулярных рэпетыцый, перамога ў школьным, а затым раённым і абласным этапах. А для многіх хлопчыкаў і дзяўчат яшчэ і цэлая ноч у дарозе, перасадкі, маршрутка, цягнік… І велізарнае жаданне выступіць са сваім нумарам, паказаць сябе, пачуць іншых канкурсантаў, стаць пераможцам!

Дети готовились к конкурсу основательно

Сярод членаў журы былі вядомыя пісьменнікі, акцёры, работнікі культуры і мастацтва, грамадскія дзеячы, філолагі, педагогі і журналісты. У журы конкурсу ў гэтым годзе ўвайшлі: члены Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі: Андрэй Герашчанка, Хізры Асадулаеў, Алег Барадач, Алена Конышава, а таксама Анатоль Андрэеў, доктар філалагічных навук, прафесар, член Санкт-Пецярбургскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі і іншыя.

Участники финала выбрали разные произведения, часто неожиданные

Усе школьнікі паказалі выдатнае акцёрскае майстэрства, чытаючы ўслых урыўкі з выбраных імі празаічных твораў рускіх і замежных класікаў. Выступы былі вельмі рознымі, як і тыя літаратурныя творы, якія яны абралі для чытання: вясёлыя, хуліганістыя, кранальныя, сумныя, іранічныя, адчайныя, добрыя, маляўнічыя.

Дзеці падрыхтаваліся да конкурсу грунтоўна. Цікава, што акрамя выразнага мастацкага слова, што, несумненна, з'яўлялася галоўным крытэрыем конкурсу, дзеці праявілі сябе вельмі артыстычнымі, выкарыстоўвалі магчымасці жэстаў, мімікі, чытанне па ролях, гэта значыць спрабавалі больш глыбока прачуць мастацкі тэкст, стаць трохі акцёрам.

Все школьники проявили незаурядное актерское искусство

Удзельнікі фіналу абралі розныя творы, часта нечаканыя, што здзівіла членаў журы. Канкурсанты чыталі ўрыўкі з сур'ёзных дарослых кніг і нядрэнна спраўляліся з гэтым.

Па суме набраных па ўсім крытэрам балаў журы вызначыла трох пераможцаў. Імі сталі Ганна Маркава, вучаніца 4 "Б" класа СШ №35 г. Магілёва з урыўкам з твора Н.Фільёна "Дзынь", Ганна Жлоба, вучаніца 6 "А" класа СШ №11 г. Магілёва, якая прачытала апавяданне М.Дружыніна "Мой сябра-супермэн", і Мікіта Мішчук, вучань 5 класа Юравіцкага саду — сярэдняй школы з урыўкам з аповесці Б.Палявога "Аповесць пра сапраўднага чалавека".

Среди членов жюри были известные писатели, актеры, работники культуры и искусства

Усе канкурсанты атрымалі дыпломы і памятныя падарункі — кнігі, прадастаўленыя Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў Мінску. Пераможцам дастаўся галоўны прыз — пуцёўка ў міжнародны дзіцячы цэнтр "Артэк", дзе пройдзе фінал міжнароднага конкурсу.

Конкурс прынёс масу задавальнення, пазітыўных, радасных эмоцый, бо задачай конкурсу было дапамагчы дзецям падзяліцца адзін з адным радасцю адкрыцця сугучнага іх уласным перажыванням літаратурнага сюжэту, дапамагчы знайсці ў пісьменніку цікавага суразмоўцу і дарадцу, сустрэць сваіх герояў.

Дети оказались очень артистичными, использовали возможности жестов, мимики, ролевое чтение

Несумненна, усе канкурсанты вельмі старанна рыхтаваліся, уклалі ў свае выступы ўсю дбайнасьць і ўменне. Вялікая заслуга педагогаў, якія дапамаглі юнакам у выбары вершаў і падрыхтоўцы да конкурсу.

Конкурсанты читали отрывки из серьезных взрослых книг

Конкурс "Жывая класіка" — маштабны дзіцячы літаратурны і культурна-асветніцкі праект, у якім штогод прымае ўдзел больш за 2 мільёны школьнікаў з усіх рэгіёнаў Расіі, а таксама, з 2013 года, і з замежных краін.

У Рэспубліцы Беларусь конкурс быў арганізаваны Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва пры ўдзеле Каардынацыйнага савета кіраўнікоў беларускіх грамадскіх аб'яднанняў расійскіх суайчыннікаў. Інфармацыйную падтрымку мерапрыемству аказала міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь.