Албанія на адпускны сезон адмяніла візы для беларусаў

Грамадзяне Беларусі змогуць у гэтым годзе 7 месяцаў прыязджаць без віз на Адрыятычнае мора.
Sputnik

МІНСК, 23 сак — Sputnik. Савет міністраў Албаніі прыняў рашэнне адмяніць на адпускны сезон — 2018 візы для грамадзян шэрагу дзяржаў, у тым ліку Беларусі, паведаміў МЗС краіны.

Албанскі Саўмін прыняў адпаведны дакумент у сераду 21 сакавіка па прапанове міністра замежных спраў і міністра ўнутраных спраў.

Згодна з рашэннем урада грамадзяне Расіі, Саудаўскай Аравіі, Беларусі, Грузіі, Катара, Амана, Тайланда, Кітая і Бахрэйна з 1 красавіка па 31 кастрычніка бягучага года могуць прыязджаць у краіну без атрымання візы.

​Албанія штогод уводзіць падобныя меры для папулярызацыі адпачынку ў краіне.