Відэа

Відэафакт: мітынг-рэквіем, прысвечаны 75-годдзю трагедыі ў Хатыні

Мітынг-рэквіем "Ніколі не змоўкнуць званы Хатыні" прайшоў у чацвер, 22 сакавіка, у мемарыяльным комплексе "Хатынь". Глядзіце на відэа, як прайшло мерапрыемства.
Sputnik

На мітынг сабраліся прадстаўнікі беларускіх уладаў, замежныя дыпламаты і прадстаўнікі рэлігійных канфесій. У комплексе адбылося ўскладанне вянкоў да Вечнага агню ад прэзідэнта рэспублікі, дзяржаўных органаў, розных грамадскіх і рэлігійных арганізацый, а таксама дыпкорпуса.

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізіма адзначыў, што Хатынская трагедыя павінна застацца ў памяці людзей, якія жывуць цяпер, для таго, каб ніколі не паўтарацца.

22 сакавіка споўнілася 75 гадоў з моманту трагедыі ў беларускай вёсцы Хатынь — карнікі спалілі амаль усіх жыхароў населенага пункта — 149 чалавек, з іх 75 дзяцей. Мемарыяльны комплекс на месцы спаленай вёскі быў пабудаваны ў 1969 годзе.