Радыё

Андросік: як Максім Горкі "курыраваў" маладога паэта Максіма Багдановіча

Аглядальнік Sputnik Беларусь, гісторык Станіслаў Андросік аб сяброўстве сям'і Максіма Горкага з сям'ёй Максіма Багдановіча.
Sputnik

Сяброўству класіка рускай літаратуры Максіма Горкага з сям'ёй класіка беларускай паэзіі Максіма Багдановіча была прысвечана спецыяльная сустрэча прадстаўнікоў афіцыйных журналісцкіх супольнасцяў Беларусі і Расіі, якая адбылася ў Маскве ў доме-музеі Максіма Горкага.

Аглядальнік Sputnik Беларусь, гісторык Станіслаў Андросік, які браў удзел у сустрэчы, распавёў радыё Sputnik Беларусь малавядомыя падрабязнасці аб дружбе і зносінах двух класікаў літаратуры.

"Горкі быў вялікім сябрам бацькі Максіма Багдановіча, яны перапісваліся на працягу многіх гадоў. Цяпер пад эгідай Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы плануецца выхад вялікага выдання, якое будзе называцца "Горкі і Багдановіч". Выданне аб'яднае ўсю перапіску, якая вялася паміж Горкім і Багдановічамі, туды будуць уключаныя і раней недаступныя лісты. Напэўна, крыху вядомы і той факт, што Адам Ягоравіч Багдановіч другім шлюбам быў жанаты на сястры жонкі Горкага — Аляксандры Валожынай", — распавядае Андросік.

Горкі і Багдановіч размаўлялі на "свойскай" мове>>

Як Горкі "курыраваў" маладога беларускага паэта Максіма Багдановіча, можна даведацца з размовы з журналістам і гісторыкам Станіславам Андросікам на радыё Sputnik Беларусь.