Радыё

Кедроўская: SputnikPro кажа пра тое, што хвалюе журналісцкую брацію

Намеснік дырэктара Дырэкцыі дзяржаўных інтэрнэт-праектаў МІА "Россия сегодня" Ірына Кедроўская падзялілася ўражаннямі пасля прэзентацыі адукацыйнага праекта SputnikPro ў Беларусі.
Sputnik

Прадстаўнікі беларускіх і грузінскіх медыя пазнаёміліся з беспрэцэдэнтным для расійскіх СМІ адукацыйным праектам МІА "Россия сегодня" SputnikPro для журналістаў блізкага замежжа. Першыя прэзентацыі адукацыйных майстар-класаў у рамках праграмы SputnikPro, заснаванай на вопыце работы агенцтва і радыё Sputnik, адбыліся ў Мінску і Тбілісі, далей на чарзе — Ерэван.

"У краінах постсавецкай прасторы ўсюды свая гісторыя, але на прыкладзе Беларусі магу сказаць, што там было абсалютна станоўчае стаўленне. Мы вельмі рады, што да нас на семінары далучыўся намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, ён абсалютна прафесійна з намі размаўляў. Я рада, што у нас быў такі пазітыўны пачатак. Спадзяемся гэтак сама размаўляць і ў іншых краінах", — сказала Кедроўская.

Суразмоўніца Sputnik таксама распавяла пра тое, як падчас майстар-класаў у рамках праекта SputnikPro медыя-менеджэры будуюць дыялог з аўдыторыяй.

"Размова ідзе пра тое, як мы адзін аднаму перадаем інфармацыю. Не пра прапаганду або уплыў нейкі ідэалагічны. Мы вельмі хацелі б, каб журналісцкая супольнасць была прафесійнай усюды, і мы гатовыя дзяліцца. Наш семінар пабудаваны ў форме дыялогу. І мы размаўляем пра тое, што хвалюе журналісцкую брацію", — адзначыла Кедроўская.

Фрагмент гутаркі з намеснікам дырэктара Дырэкцыі дзяржаўных інтэрнэт-праектаў МІА "Россия сегодня" Ірынай Кедроўскай слухайце на радыё Sputnik Беларусь.