МІНСК, 27 сак — Sputnik. Вялікі тэатр Беларусі рыхтуе адмысловую праграмму да святкавання 85-годдзя, паведаміў журналістам першы намеснік генеральнага дырэктара Уладзімір Рылатка.
25 мая на сцэне тэатра пакажуць оперу "Кармэн" — менавіта з гэтага спектакля ў 1933 годзе пачалася гісторыя галоўнага музычнага тэатра краіны.
На святкаванне юбілейнай даты ў Беларусь прыедзе вядомая французская спявачкаАліма Мамдзі, якая выканае галоўную ролю ў спектаклі.
Традацыйна ў свой дзень нараджэння Вялікі тэатра ладзіць дзень адкрытых дзвярэй. Свята музыкі пачнецца з выступлення артыстаў ля фантана, а потым госці змогуць зазірнуць за кулісы, у грымёркі і рэпетыцыйныя залы.
Юбілейны год будзе багаты на цікавыя прэм'еры. Так, напрыклад, зараз ідуць рэпетыцыі"Багемы", якую ставіць мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр опернай трупы Маскоўскага акадэмічнага музычнага тэатра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі Аляксандр Цітэль. Спектакль адметны не толькі тым, што Аляксандр Цітэль упершыню працуе ў Беларусі, а яшчэ і тым, что ў ім выступяць перспектыўныя маладыя беларускія артысты.
Таксама зараз ідзе работа над адным з самых складаных твораў сусветнай опернай аркестравай практыкі — операй "Саламея".
У кастрычніку плануецца паказаць нацыянальны балет "Анастасія".
Уладзімір Рылатка таксама расказаў аб паспяховых гастролях беларускага балета ў Германіі, дзе было паказана 30 спектакляў, і пастаноўцы "Вітаўт" у Вільнюсе.
Зараз балет вяртаецца з Мексікі, дзе артысты далі 42 спектаклі і атрымалі запрашэнне выступіць там у наступным годзе. Наперадзе — гастролі ў Францыі і Марока.