Хлястоў: артысты плацяць аўтарам за песню, а самі грошай не атрымліваюць

Закон аб аўтарскім праве і сумежных правах у нас ёсць, а правоў у выканаўцаў фактычна няма - так характарызуе праблему з сумежнымі правамі на песні і фанаграмы папулярны беларускі спявак Аляксей Хлястоў.
Sputnik
Хлестов: артисты платят авторам за песню, а сами вознаграждения не получают

Інфармацыя пра тое, што папраўкі ў закон "Аб аўтарскім праве і сумежных правах" могуць быць разгледжаны ў першым чытанні на вясновай сесіі Палаты прадстаўнікоў, справакавала новую хвалю ажыятажу ў музычным асяроддзі. Папулярны спявак Аляксей Хлястоў распавёў радыё Sputnik Беларусь пра тое, чаму варыянт закона, які дзейнічае зараз, зручны аўтарам музычных фанаграм, але недасканалы у тым, што тычыцца выканаўцаў.

"Агульнасусветная практыка такая, што існуе музычны твор, у якім фізічна ўдзельнічае голас вакаліста. Ён стварае свайго роду "твар песні". Ва ўсім свеце артыст атрымлівае за гэта аўтарскія адлічэнні. У нас у дадзены момант выконваюцца нарматывы адлічэнняў толькі аўтарам — музыкі, аранжыроўкі, тэксту. Хоць у законе прапісана, што артыст-выканаўца — такі ж аўтар твора. Атрымліваецца, што выканаўца выплачвае ганарарныя адлічэнні аўтарам, цалкам забяспечвае вытворчасць і ўвасабленне песні — запіс, сцэнічны касцюм, але фактычна не атрымлівае за гэта ўзнагароды", — лічыць Хлястоў.

Беларускі Закон "Аб аўтарскім праве і сумежных правах" прыняты Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі ў красавіку 2011 года. Дакумент рэгулюе адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі са стварэннем і выкарыстаннем твораў навукі, літаратуры і мастацтва (аўтарскае права), выкананняў, фанаграм, перадач арганізацый эфірнага або кабельнага вяшчання (сумежныя правы).

Гутарку са спеваком Аляксеем Хлястовым слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.