МІНСК, 27 сак — Sputnik. Аграномы скардзяцца на лебедзяў, якія аб'ядаюць азімыя ў Брэсцкім раёне, адпаведная інфармацыя прагучала ў панядзелак у эфіры тэлеканала АНТ.
Дзякуючы параўнальна цёплым зімам многія птушкі вырашаюць зімаваць у Беларусі, а значыць, і шукаць тут пражытак. Палі з азімымі для многіх становяцца сапраўднымі кармушкамі.
Як распавялі ў эфіры тэлеканала ў панядзелак, лебедзі ў Брэсцкім раёне з'ядаюць пасевы рапсу — прычым выбіраюць самыя жыццяздольныя ўсходы.
Парасткі рапсу багатыя бялком, таму для лебедзяў такая дыета з'яўляецца цалкам камфортнай. За дзень яны здольныя знішчыць пасевы на плошчы каля дзесяці квадратных метраў. У цэлым жа, як заяўляюць мясцовыя аграномы, лічбы стратаў пасеваў у раёне могуць стаць катастрафічнымі.
Лебедзі з'яўляюцца ахоўнымі птушкамі ў Беларусі, таму змагацца з імі складана. Неўзабаве аграрыі ўзброяцца петардамі і іншымі прыстасаваннямі — будуць адпужваць лебедзяў ад палёў, каб захаваць ураджай.
Паведамляецца, што ў наступным годзе сельгаспрадпрыемствы хочуць унесці такія паводзіны птушак у страхавыя рызыкі — каб не цярпець вялікіх страт.