Відэа

Незразумела, куды бегчы: мужчына цудам вывеў сваю сям'ю з ГЦ у Кемерава

Расіянін Антон Чанкоў змог вывесці сваю жонку і дачку з гандлёвага цэнтра "Зімовая вішня", які згарэў у Кемерава. Глядзіце на відэа каментар мужчыны.
Sputnik

Чанкоў распавёў, што ён з сям'ёй знаходзіўся ў ГЦ у той момант, калі ў ім адбыўся пажар. Паводле яго слоў, ён адчуў пах паленага пластыка, а потым убачыў мужчыну, які сказаў, што будынак загарэўся.

"Незразумела было, куды бегчы", — апісаў сітуацыю сведка. Паводле яго слоў, у калідорах ён не бачыў паказальнікаў аварыйных выхадаў, а сам будынак падобны на лабірынт.

Пажар адбыўся ў Кемераўскім ГЦ 25 сакавіка, у выніку загінулі 64 чалавекі, у ліку якіх вялікая колькасць дзяцей. У бальніцах знаходзяцца 15 пацярпелых, многія атруціліся ўгарным газам.

28 сакавіка па ўсёй Расіі аб'яўлены днём жалобы ў сувязі з трагедыяй у Кемерава, у краіне адменены забаўляльныя мерапрыемствы.