У Расіі абвясцілі нацыянальную жалобу па загінулых у Кемерава

Людзі ў Кемерава патрабуюць ад уладаў праўдзівай інфармацыі пра ахвяры і адстаўкі губернатара, прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін у адказ сказаў, што кадравыя рашэнні будуць прымацца пасля таго, як следства вызначыць вінаватых у трагедыі.
Sputnik

МІНСК, 27 сак — Sputnik. Нацыянальную жалобу ў сувязі з трагедыяй у Кемерава абвясцілі ў Расіі на сераду 28 сакавіка. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, які раніцай прыехаў на месца гібелі больш за 60 чалавек у ГЦ "Зімовая вішня".

Пуцін прыехаў у аўторак у Кемерава, каб на месцы абмеркаваць прычыны трагедыі, у выніку якой, па афіцыйных дадзеных загінулі 64 чалавекі, яшчэ каля 70 пацярпелі.

Пажар у гандлёвым цэнтры "Зімовая вішня" здарыўся ў нядзелю, 25 сакавіка, гарэў чатырохпавярховы будынак, на апошнім паверсе якога ў двух кіназалах апынуліся зачыненыя людзі. У ходзе нарады ў абласным цэнтры Пуцін заявіў адной з прычын таго, што адбылося сталі злачынная халатнасць і разгільдзяйства.

"Што ў нас адбываецца, гэта ж не баявыя дзеянні, не выкід метану на шахце нечаканы. Людзі прыйшлі адпачываць, дзеці. Мы гаворым аб дэмаграфіі і губляем столькі людзей з-за чаго? З-за злачыннай халатнасці, з-за разгільдзяйства", — сказаў Пуцін.

Ён даручыў кіраўніку Следчага камітэта Аляксандру Бастрыкіну даць прававую ацэнку дзеянням службовых асоб, якія дапусцілі трагедыю. Пуцін таксама наведаў морг, дзе сустрэўся з членамі ініцыятыўнай групы — людзьмі, якіх дэлегавалі паехаць у морг і ацаніць колькасць ахвяр.

Акции в память о погибших при пожаре в ТЦ "Зимняя вишня"

Падчас нарады ў адміністрацыі перад будынкам сабраліся людзі, якія патрабавалі праўдзівай інфармацыі аб колькасці ахвяр і адстаўкі губернатара. Прэзідэнт запэўніў людзей, што расследаванне трагедыі будзе весціся старанна, нягледзячы на пасады і званні.

"Цяпер тут працуе следчая група са ста чалавек. Яе працу ўзначальвае кіраўнік Следчага камітэта (РФ). Нават не сумнявайцеся, усе вінаватыя будуць пакараныя", — сказаў Пуцін.

Кіраўнік расійскай дзяржавы таксама наведаў у шпіталі пацярпелых. У клініках застаюцца 13 чалавек, у большасці з іх атручэнне чадным газам.