МІНСК, 27 сак — Sputnik. Кампанія Twitter увядзе забарону на рэкламу крыптавалют, як гэта ўжо зрабілі амерыканскія карпарацыі Facebook і Google, пра гэта паведамляюць сусветныя СМІ.
Рэкламу крыптавалют, віртуальных валютных біржаў і крыптакашалькоў пачнуць блакаваць у Twitter у бліжэйшы час. Аднак забарона не закране афіцыйных публічных заяў кампаній, якія прысутнічаюць на аўтарытэтных фондавых пляцоўках і крыптабіржах, курыруемых Японіяй.
Нядаўна амерыканская Facebook забараніла размяшчаць на сваёй пляцоўцы рэкламу віртуальных валют і бінарных апцыёнаў. Услед за ёй кампанія Google заявіла аб тым, што рэкламныя аб'явы падобнага роду будуць блакавацца сэрвісамі, пачынаючы з лета 2018 года.
Тым часам у Беларусі крыптавалюты афіцыйна легалізаваныя: у снежні мінулага года Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны дэкрэт, закліканы развіваць лічбавую эканоміку ў краіне. Кіраўнік дзяржавы не выключае, што праз нейкі час у Беларусі з'явіцца ведамства, якое адказвае за лічбавую эканоміку.