МІНСК, 28 сак — Sputnik. Мядзведзя, які тэрарызаваў жыхароў вёскі Пушкіна ў Віцебскім раёне, адагналі ад дамоў на сем-восем кіламетраў, паведамілі Sputnik у Мінпрыроды Беларусі.
У аўторак беларускія СМІ паведамілі пра тое, што на жыхара вёскі Пушкіна напаў мядзведзь. Акрамя таго, паведамлялася і аб тым, што звер пастаянна знаходзіцца побач з вёскай і трымае ў страху мясцовых жыхароў.
"У цяперашні час мясцовымі выканаўчымі ўладамі сумесна з Віцебскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Віцебскім РАНС, Віцебскім РАС РДГА "БТПР" з прыцягненнем спецтэхнікі праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на адпужванне мядзведзя ад населенага пункта, у тым ліку метадам шумавога прагону", — распавялі ў Мінпрыроды.
Па дадзеных на сераду, мядзведзь ад вёскі адышоў, ён знаходзіцца на адлегласці ў сем-восем кіламетраў ад населенага пункта.
"Мінпрыроды ўсталёўвае падрабязныя абставіны здарэння для вызначэння далейшых дзеянняў у дачыненні да жывёлы", — дадалі ў ведамстве.
Калі ў мядзведзя будзе выяўлена захворванне, мясцовымі ўладамі будзе прынята рашэнне аб яго ліквідацыі — у такім выпадку дазвол Мінпрыроды не патрэбны.
Зараз спецыялісты працягваюць адпужваць мядзведзя. Калі ён зноў вернецца ў Пушкіна, упаўнаважаныя органы таксама могуць ліквідаваць яго.