Відэа

Пачуў у кутку крыкі: хлопец распавёў, як выратаваў траіх дзяцей у Кемерава

Выхаванец вучылішча МНС Дзмітрый Палухін вынес траіх дзяцей з гандлёвага цэнтра "Зімовая вішня" ў Кемерава. Глядзіце на відэа каментар адважнага юнака.
Sputnik

Курсант падчас пажару знаходзіўся ў ГЦ і шукаў выхад, калі наткнуўся на жанчыну, якая ў мітусні страціла сваіх дзяцей. Іх ён знайшоў у адным з буцікаў — пачуў дзіцячыя крыкі.

"Убачыў дзяцей у правым кутку. Пабег бліжэй, убачыў, што там хлопчык і дзве дзяўчынкі", — распавёў Палухін.

Ён адзначыў, што разам з дзецьмі пайшоў да выхаду, туды, куды накіроўваўся натоўп.

Незразумела, куды бегчы: мужчына цудам вывеў сваю сям'ю з ГЦ у Кемерава>>

Пажар у ГЦ "Зімовая вішня" ў Кемерава адбыўся 25 сакавіка. У агні загінулі больш за 60 чалавек, сярод іх вялікая колькасць дзяцей. У сераду ў Расіі аб'яўлены дзень жалобы па загінулых. Беларусь далучылася да жалобы.