Ёсць толькі імгненне: памёр акцёр Алег Анофрыеў

Любімы многімі пакаленнямі акцёр і выканаўца Алег Анофрыеў пайшоў з жыцця ў 87 гадоў.
Sputnik

МІНСК, 28 сак — Sputnik. Вядомы савецкі акцёр і выканаўца Алег Анофрыеў памёр сёння. Пра гэта паведаміў акцёр Аляксандр Алешка ў сацыальнай сетцы.

"Толькі што не стала Алега Анофрыева. Голас нашага дзяцінства, дарагі і любімы наш артыст, звышчалавек. Дзякуй, што надзяліў мяне зносінамі і сяброўствам. Царства нябеснае", — напісаў Алешка ў Instagram.

Алег Анофрыеў быў заслужаным артыстам РСФСР і народным артыстам РФ.

Акцёр запомніўся сваімі ролямі ў савецкіх кінастужках і песнямі, напісанымі для тэлевізійных і мультыплікацыйных праектаў: ​​"Спят усталые игрушки" для цыклу перадач "Дабранач, маляняты!", "Брэменскія музыкі", "Жылі тры халасцяка". Кампазіцыю "Есть только миг", якую Анофриев выканаў у фільме "Зямля Саннікава", ведала і любіла ўся краіна.