NASA збіраецца знайсці прыдатныя для жыцця планеты

Усяго плануецца знайсці некалькі тысяч планет, паказчыкі якіх могуць прадстаўляць цікавасць для людзей.
Sputnik

МІНСК, 29 сак — Sputnik. NASA плануе на працягу бліжэйшых 2 гадоў знайсці каля 500 планет, прыдатных для жыцця, паведаміў кіраўнік праекта TESS Джордж Рыкер.

"Мы чакаем, што TESS адкрые шэраг планет, хімічны склад атмасферы якіх можа прадстаўляць цікавасць з біялагічнага пункту гледжання", — адзначыў Рыкер.

У сузор'і Арыёна: NASA паказала палёт праз туманнасць

Пошукамі будзе займацца адмыслова распрацаваны тэлескоп. Апарат называецца Transiting Exoplanet Survey Satellite (TESS) і быў створаны навукоўцамі з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Плануецца, што місія будзе доўжыцца два гады. TESS за гэты час павінен разгледзець зоркі, якія знаходзяцца на адлегласці да 300 светлавых гадоў ад Зямлі. Мяркуецца, што тэлескоп вывучыць больш за 200 тысяч зорак і выявіць планеты, якія адпавядаюць пажаданаму. Усяго, па дадзеных навукоўцаў, плануецца выявіць некалькі тысяч экзапланет.

Як паведаміў Рыкер, спецыяльная камісія праверыла працу ўсяго абсталявання 15 сакавіка і дазволіла запуск. Зараз ідзе фінальны этап падрыхтоўкі тэлескопа.

Для дастаўкі TESS на арбіту будуць выкарыстоўваць ракету Falcon 9 ад кампаніі SpaceX. Старт запланаваны 16 красавіка з мыса Канаверал (штат Фларыда).

Як паведамілі ў NASA, у бліжэйшыя 10 гадоў плануецца вывесці ў космас яшчэ два новых тэлескопа з мэтай пошуку планетных сістэм, якія па сваіх параметрах у падобныя з нашай Сонечнай сістэмай.