МІНСК, 30 сак — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за шквалістага ветру аб'яўлены ў Беларусі на 2 красавіка, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак узмацненне ветру складзе да 15-20 м/с. Надвор'е будзе пераважаць воблачнае. У многіх раёнах пройдуць дождж і мокры снег. Тэмпература паветра будзе вагацца ад +2 да +9.
У суботу 31 сакавіка па рэспубліцы прагназуецца воблачнасць з праясненнямі. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман, слабы галалёд. Захаваецца галалёдзіца на асобных участках дарогі.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да +1, днём ад +2 да +8 градусаў. Вецер чакаецца ўсходні і паўднёва-заходні з хуткасцю 5-10 м/с.