Яшчэ задоўга да пачатку канцэрта Бі-2 беларускія фанаты сабраліся ў велізарную чаргу ля "Мінск-Арэны", каб патрапіць на танцпол. Дадзеныя сэрвісаў, якія прадаюць квіткі, сведчылі аб тым, што ў касах засталіся толькі самыя дарагія.
Концерт БИ-2 в Минске
© Sputnik / Виктор Толочко
Многія вырашылі ўбачыць рокераў з беларускімі каранямі бліжэй, таму ўзялі квіткі на танцпол.
Зрэшты, залы на канцэртах Бі-2 у Мінску заўсёды запоўненыя прыхільнікамі усіх узростаў.
Концерт БИ-2 в Минске
© Sputnik / Виктор Толочко
У гэты раз Лёва і Шура прыехалі ў сталіцу ў рамках гастрольнага тура ў падтрымку свежага альбома "Гарызонт падзей", ён выйшаў мінулай восенню.
Рокеры выканалі новыя песні і не забыліся, вядома, пра любімыя хіты, правераныя часам і ўжо не адным пакаленнем. Выступленне суправаджалася светлавым шоу і відэакантэнтам на экранах сцэны.