Фота

Як у беларускіх вёсках велікодныя стравы свяцілі

Sputnik

 

Каталіцкі свет сёння адзначае галоўнае свята хрысціянскага рэлігійнага календара — Светлае Хрыстова Уваскрасенне. Напярэдадні ва ўсіх каталіцкіх храмах Беларусі прайшлі святочныя велікодныя службы.

Парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Барунах Ашмянскага раёна заснаваная ў 1715 годзе, хоць касцёл пабудаваны 1695 г. Зараз у гэту калісці шматлікую парафію ўваходзіць больш за дзесятак вёсак і вернікі з Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў. 

 

Сёння барунскі касцёл не мае ўласнага святара, таму на набажэнства прыяжджае пробашч Юрый з мястэчка Крэва. 

Асвячэнне праводзяць у Вялікую Суботу. Ксяндзу Юрыю трэба аб’ехаць каля 12 месцаў, каб сутрэцца з вернікамі. Такая практыка існуе не ва ўсіх парафіях. Хутчэй за ўсё гэта традыцыя склалася праз тое, што вёскі вельмі раскіданыя і аддаленыя ад касцёла ў Барунах, і аўтобусы ўжо даўно не ходзяць так, як колісь. Да прыкладу ва ўласнай парафіі ў мястэчку Крэва ксёндз Юрый не ездзіць па суседніх вёсках. 

1 / 13
Вернікі з вёскі Гінеўцы сабраліся, каб пасвяціць ежу напярэдадні Вялікадня.
2 / 13
Парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Барунах Ашмянскага раёна заснаваная ў 1715 годзе, хоць касцёл пабудаваны 1695 г.
3 / 13
Зараз у гэту калісці шматлікую парафію ўваходзіць больш за дзесятак вёсак і вернікі з Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў.
4 / 13
Сёння барунскі касцёл не мае ўласнага святара, таму на набажэнства прыяжджае пробашч Юрый з мястэчка Крэва.
5 / 13
Жыхары вёскі Чаркасы.
6 / 13
Прыхажане з вёскі Вашчыннікі сустракалі наўпрост на ўзбочыне дарогі.
7 / 13
Вёска Вайцехава. Мясцовы крыж пастаўлены на ўскрайку вёскі.
8 / 13
Вёска Каецяняты знаходзіцца непадалёк ад Гальшанаў, але мясцовых вернікаў тут застаецца штогод меней. Сёлета да крыжа прыйшлі толькі дзве жанчыны. Старыя, хто не змог дайсці, проста перадалі ім пачастунак для асвячэння.
9 / 13
Вернікі ў Гейстунах.
10 / 13
Свянцоныя стравы (соль, яйкі, булкі і вяндліны) будуць есці велікодным ранкам у коле сям’і.
11 / 13
Ксяндзу Юрыю трэба аб’ехаць каля 12 месцаў, каб сутрэцца з вернікамі.
12 / 13
Вёска Спонды ў Смаргонскім раёне.
13 / 13
Набажэнствы праходзяць у мясцовым клубе.