БАТЭ праводзіў з футбола экс-нападаючага Віталя Радзівонава

Майка з 20-м нумарам Радзівонава, які гуляў за Барысаў 11 гадоў, была паднятая пад дах "Барысаў-Арэны".
Sputnik

МІНСК, 2 кра — Sputnik. Перад матчам БАТЭ з "Смалявічамі" на "Барысаў-арэне" ў нядзелю адбылася цырымонія развітання з гульнявой кар'ерай Віталя Радзівонава.

Майка з 20-м нумарам Радзівонава была паднятая пад дах "Барысаў-Арэны".

Майка Виталия Родионова поднята под своды "Борисов-Арены"

Нападаючы, які са студзеня працаваў у клубе на пасадзе спартыўнага дырэктара, перад гульнёй са "Смалявічамі" зрабіў круг пашаны па перыметры поля "Барысаў-Арэны", загарнуўшыся ў сцяг клуба. Гледачы праводзілі яго авацыямі.

Гульцы БАТЭ выйшлі на газон у адмысловых майках з прозвішчам і гульнявым нумарам форварда.

Радзівонаў правёў у БАТЭ 12 сезонаў. На яго рахунку 161 мяч, ён з'яўляецца 12-кратным чэмпіёнам Беларусі. Нападаючы двойчы прызнаваўся лепшым футбалістам краіны.

Матч паміж БАТЭ і "Смалявічамі" скончыўся з лікам 1:0.