Стала вядома, хто агучыць ката Матроскіна ў новых серыях "Прастаквашына"

Вядомы расійскі акцёр Алег Табакоў памёр 12 сакавіка ў Маскве, пасля гэтага паўстала пытанне, хто агучыць яго персанажа ў новых серыях аднаго з любімых мультфільмаў.
Sputnik

МІНСК, 2 кра — Sputnik. Ката Матроскіна ў новых серыях мультфільма "Прастаквашына" агучыць сын Алега Табакова, акцёр і бізнесмен Антон Табакоў, пра гэта паведамілі ў прэс-службе "Саюзмультфільма".

"Сын Алега Паўлавіча пагадзіўся падарыць свой голас галоўнаму герою знакамітага мультфільма", — гаворыцца ў паведамленні.

Новыя серыі мультфільма "Прастаквашына" прысвецяць Алегу Табакову

На кінастудыі адзначылі, што Антон Табакоў не проста прыняў прапанову аб удзеле ў агучцы персанажа, якога агучваў яго бацька, але і паспеў запісаць свой голас для некалькіх серый новага "Прастаквашына". Акцёр прызнаўся, што, не раздумваючы, пагадзіўся на гэтую прапанову.

"Гэта не проста праца, гэта даніна памяці. І вялікая адказнасць, бо Матроскін для мяне — не проста персанаж "Прастаквашына". Ён размаўляе голасам бацькі. Трэба было яго зразумець, адчуць, зліцца з ім у адзінае цэлае. Я нават не спрабую "даскочыць" да першапачатковага героя. Важней падоўжыць яму жыццё і спадабацца гледачу", — патлумачыў Антон Табакоў.

Плануецца, што з 2018 па 2020 год на экраны выйдзе 30 новых серый "Прастаквашына". У "Саюзмультфільме" адзначылі, што ўсе яны будуць прысвечаны памяці Алега Табакова, які агучваў ката Матроскіна ў класічных мультфільмах.

Народны артыст СССР і любімы многімі пакаленнямі гледачоў на постсавецкай прасторы акцёр Алег Табакоў пайшоў з жыцця 12 сакавіка 2018 года пасля цяжкай хваробы.