Адзёр у Беларусі: пацверджана ўжо 40 выпадкаў

Зарэгістравалі хваробу ў Гродзенскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцях рэспублікі.
Sputnik

МІНСК, 3 кра — Sputnik. Захворванне на адзёр у гэтым годзе зарэгістравалі ў 40 пацыентаў, заявілі ў аўторак прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

У сярэдзіне лютага выпадкі адзёру зафіксавалі ў беларускім горадзе Ваўкавыску, пазней пра факты заражэння казалі таксама ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях рэспублікі.

Як не падхапіць вірус або хутка вылечыцца вясной: парады лекара

Па апошніх дадзеных, з пачатку года ў Беларусі зафіксавана 40 выпадкаў захворвання на адзёр, большая частка — у Ваўкавыску (Гродзенская вобласць). З сярэдзіны сакавіка новыя выпадкі ў гэтым горадзе не фіксаваліся.

Акрамя таго, сёння пацверджаны 11 выпадкаў заражэння ў Гомельскай вобласці і адзін — на Брэстчыне.

Першы выпадак адзёру ў Ваўкавыску быў зафіксаваны ў дзіцяці, мама якога адмовілася ад вакцынацыі. З ваўкавыскім звязаны і выпадак інфікавання на Брэстчыне. У Гомельскую вобласць, мяркуюць медыкі, хвароба патрапіла з Украіны.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі раней звязвала з'яўленне адзёру ў Беларусі з адмовай часткі грамадзян ад вакцынацыі. Сёння хвароба працягвае бушаваць у многіх краінах Еўропы, таму перад падарожжамі медыкі рэкамендуюць высветліць, ці рабілася раней прышчэпка і ці няма неабходнасці яе абнавіць.