Відэа

Па Доне гулялі: экстрэмалы зладзілі заплыў на крызе з джакузі

Смельчакі з Варонежа апублікавалі запіс свайго заплыву на крызе па рацэ Дон. Глядзіце на відэа, якія "плюшкі" зладзілі сабе экстрэмалы падчас катання.
Sputnik

Гэтыя хлопцы ладзяць сабе такія "пакатушкі" ужо чацвёрты год запар, прычым ловяць момант, калі лёд на рацэ яшчэ тоўсты. У гэтым годзе лёд паднёс ім сюрпрыз — падчас выпілоўвання крыгі ў хлопцаў зламаліся дзве электрапілы з трох, аднак ім усё ж удалося зрабіць сабе "ледзяны плыт".

Экстрэмалы прывалаклі на крыгу ванну і хацелі зрабіць лазню, аднак гэтая задума не атрымалася — прыйшлося абмежавацца імправізаваным джакузі.

За пяць гадзін, якія хлопцы правялі на крызе, яны паспелі парыбачыць, пакатацца на вейкбордзе, разводзілі агонь для пікніка. Усяго на крызе было 15 чалавек. Прычым, па словах экстрэмалаў, у гэты раз падчас спуску крыга расколвалася рэкордную колькасць разоў.

Каманда смельчакоў не спыняецца на дасягнутым, і на наступны год у іх ужо з'явіліся новыя ідэі.