"Ты мой наркотык": Піліп Беспамылковы зняў кліп пра беларускую мову

Музыка назваў родную мову наркотыкам і папрасіў прабачэння ў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Sputnik

МІНСК, 4 кра — Sputnik.Музыка Піліп Беспамылковы падрыхтаваў новы трэк — на гэты раз пра наркатычную любоў да беларускай мовы. Відэа апублікаванае на канале праекта "Краіна Мараў".

У трэш-кліпе былы футбаліст Юры Юрчанка паўстае ў розных вобразах — вучня, спартсмена, наркамана і нават наркагандляра. З'яўляюцца ў кадры і знакамітыя творы беларускай літаратуры — кніга Івана Мележа "Людзі на балоце", зборнік вершаў Максіма Багдановіча "Пясняр чыстае красы", паэма Якуба Коласа "Новая зямля".

Беспамылковы падкрэслівае, што "вучыў мову толькі ў школе", і просіць прабачэння ў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Раней музыка ўжо прызнаваўся ў любві да беларускай бульбы, таксама называючы яе наркотыкам. Спартыўную кар'еру Юрчанка спыніў у 2013 годзе. Зараз былы футбаліст жыве і працуе ў Маскве, але не забываецца на родную мову і культуру.