МІНСК, 5 кра — Sputnik. Беларускія навукоўцы плануюць аднавіць у заказніку "Сакаліны" ў Мачулішчах папуляцыю рэдкай расліны — асакі ценявой, паведамілі ў Цэнтры экалагічнага выхавання і развіцця.
Праект рэалізуецца у рамках акцыі "Зялёныя скарбы Беларусі" сумесна з Цэнтральным батанічным садам Нацыянальнай акадэміі навук.
Для рэканструкцыі навукоўцы распрацавалі шэраг біятэхналагічных метадаў. Маніторынгам штучнай папуляцыі будуць займацца вучні Цэнтра экалагічнага выхавання. Гэта першая ў краіне спроба па стварэнні штучнай папуляцыі гэтай расліны.
Асака ценявая была ўключана ў першае і другое выданні Чырвонай кнігі Беларусі і Чырвонай кнігі СССР. Яна знаходзіцца пад аховай у Белавежская пушчы, Нацыянальным парку "Прыпяцкі", Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку і іншых заказніках.