Графіці з сойкай можа з’явіцца ў Клічаве

Выявы птушак ужо існуюць на дамах у Мінску, Валожыне і Маларыце.
Sputnik
МІНСК, 6 кра — Sputnik. Графіці з выявай сойкі можа з'явіцца на адным з дамоў Клічава. Сродкі збіраюць беларускія арнітолагі праз краудфандынгавую кампанію.
Падобныя графіці ўжо з'явіліся ўжо ёсць у розных гарадах Беларусі: у Мінску — вушатая сава і гогаль, у Валожыне — зімародак, у Маларыце — жаўрук-смяцюх. Сродкі на іх таксама збіраліся пры падтрымцы грамадскасці.
Арнітолагі паведамілі, што падчас кампаніі па збору сродкаў на графіці з жаўруком было сабрана значна шмат грошай, таму частка з іх пойдзе на рэалізацыю праекта ў Клічаве.
Маляваць сойку, якая ў 2017 годзе стала крылатым сімвалам Клічаўскага раёна, будзе мастак Алесь Kontra. Ён з'яўляецца аўтарам і астатніх птушыных графіці.
Калі ўдасца назбіраць больш грошай, чым патрэбна для праекта, то сваю птушку на фасадзе атрымаюць яшчэ два гарады: у Карме з'явіцца шчыгел, а ў Івацэвічах — барадатая кугакаўка.