Каманда Sputnik згуляла ў таварыскім турніры па настольным тэнісе

Турнір прысвечаны сусветнаму дню настольнага тэніса, прадстаўнікі Sputnik біліся з камандай Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў.
Sputnik

МІНСК, 6 кра — Sputnik. Карэспандэнт Станіслаў Андросік і гукарэжысёр Віталь Кудрэвіч прадставілі каманду Sputnik на таварыскім турніры па настольным тэнісе, прысвечаным сусветнаму дню настольнага тэніса і міжнароднаму дню ААН Peace and Sport.

Команда Sputnik: корреспондент Станислав Андросик и звукорежиссер Виталий Кудревич

У турніры прынялі ўдзел прадстаўнікі Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, Федэрацыі настольнага тэнісу, тэлеканала "Беларусь 1", АНТ, СТВ, БелТА, Sputnik, Falcon club, адвакацкага бюро "Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры", Спорт-пары, а таксама Меліціна Станюта, група Nuteki і Naviband.

За тэнісным сталом каманда Sputnik сустрэлася з камандай Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Супернікі апынуліся мацнейшымі, але самае галоўнае, што ўсе ўдзельнікі атрымалі задавальненне ад гульні.

За теннисным столом команда Sputnik встретилась с командой Дирекции II Европейских игр 2019 года

Першае месца на турніры занялі журналісты тэлеканала "Беларусь 1", другімі сталі прадстаўнікі Беларускай федэрацыі настольнага тэнісу, бронзу заваявала каманда тэлеканала АНТ.

Сусветны дзень настольнага тэніса ўпершыню адзначаўся 6 красавіка 2015 года. У гэты дзень спартсмены і аматары настольнага тэніса праводзяць розныя таварыскія і аматарскія турніры, каб прыцягнуць увагу да гэтага віду спорту.