Ацяпленне ў жылых дамах Мінска адключаць 9 красавіка

У бальніцах, школах, музеях, дзіцячых садках, бібліятэках і архівах Мінска ацяпленне будзе адключана на дзень пазней - з 10 красавіка.
Sputnik

МІНСК, 6 кра — Sputnik. Ацяпленне ў жылых дамах Мінска будзе адключана ўжо ў панядзелак 9 красавіка, паведаміла агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Чыноўнікі назвалі ўмовы адключэння ацяплення ў жылых дамах

У чацвер, 5 красавіка, па рашэнні мінскіх уладаў цяпло перасталі падаваць у адміністрацыйныя і грамадскія будынкі.

Паведамляецца, што ацяпленне ў жылых дамах, гасцініцах, інтэрнатах і навучальных установах сталіцы будзе адключана ў панядзелак 9 красавіка — такое рашэнне было прынята ў пятніцу ў выканкаме.

Сталічныя ўлады вырашылі пайсці на гэты крок, зыходзячы з умоў надвор'я — у бліжэйшыя дні ў Мінску чакаецца стабільная плюсавая тэмпература, днём у нядзелю паветра прагрэецца да + 14°С.

У бальніцах, школах, музеях, дзіцячых садках, бібліятэках і архівах Мінска ацяпленне будзе адключана на дзень пазней — з 10 красавіка.

Згодна з доўгатэрміновым прагнозам Гідрамета ўвесь наступны тыдзень у Мінску будзе па-вясноваму цёпла: начныя тэмпературы будуць знаходзіцца ў межах ад +6 да + 8°С, дзённыя — ад +14 да + 18°С.