Усеагульная фіззарадка прайшла ў Магілёве

Так горад рыхтуецца да Сусветнага дня здароўя, які адзначаецца штогод 7 красавіка.
Sputnik

МАГІЛЁЎ, 6 кра — Sputnik. Школьнікі, студэнты, ліцэісты і педагогі Магілёва ў адзін і той жа час зрабілі зарадку, перадае карэспандэнт Sputnik.

Так горад рыхтуецца да Сусветнага дня здароўя, які адзначаецца штогод 7 красавіка.

Адна з самых масавых фізкульхвілінак прайшла ў Магілёўскім прафесійна-тэхнічным ліцэі №1. Тут на вялікім перапынку сотня вучняў "размяліся" пад песню "Касіў Ясь канюшыну" ў сучаснай аранжыроўцы.

Зарядка в Могилеве

"Мы рыхтуем прафесійных рабочых. А добры рабочы, як вядома, — здаровы рабочы. Таму падчас вучобы пастаянна думаем пра здароўе навучэнцаў. А каб кожны развіваўся фізічна, для гэтага ўсе ўмовы ў ліцэі ёсць. Было б жаданне", — расказала метадыст ліцэя Марыя Опфер.

Да акцыі далучыліся амаль усе навучальныя ўстановы горада.

"Маларухомы лад жыцця становіцца актуальнай праблемай для маладога пакалення. Сёння як ніколі востра стаіць задача зняцця стомы падчас вучобы і павышэння рухальнай актыўнасці. Таму такія акцыі толькі на карысць", — адзначылі ў аддзеле грамадскага здароўя санслужбы.

К зарядке присоединились все учащиеся

Спецыялісты таксама дадалі, што пры недахопе рухальнай актыўнасці развіваюцца такія з'явы, як гіпадынамія і гіпакінэзія, якія аказваюць негатыўны ўплыў на працу практычна ўсіх органаў чалавека.