Відэа

Відэафакт: ХК "Нёман" у сёмы раз стаў чэмпіёнам Беларусі

Гродзенскі клуб "Нёман" у фінальнай серыі з мінскім "Юнацтвам" атрымаў чацвёртую перамогу і стаў чэмпіёнам Беларусі. Глядзіце на відэа яркія моманты вырашальнага матчу.
Sputnik

Заключны паядынак Кубка прэзідэнта адбыўся на лёдзе "Чыжоўка-Арэны". У сёмы раз лепшымі сталі хакеісты "Нёмана". У пятніцу яны тройчы ўразілі вароты мінчан і перамаглі з выніковым лікам 2:3 (2:1, 0:2, 0:0).

Прызы пераможцам прама на лёдзе ўручылі міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук і старшыня Федэрацыі хакея рэспублікі Сямён Шапіра.

У мінулым сезоне ХК "Нёман" таксама выйграў чэмпіянат, прычым у фінальнай серыі ён змагаўся з "Юнацтвам".

Такім чынам, Беларусь у Лізе чэмпіёнаў 2018/19 прадставяць дзве каманды — "Нёман" і "Юнацтва". Гродзенцы — у ролі чэмпіёнаў Беларусі, а мінчане як пераможцы Кантынентальнага кубка-2017/18.