"Мы, сям'я Хлястовых, гастранамічныя гурманы — дома гатуем адзін для аднаго, для сяброў. І нотка таго, каб адкрыць сямейны рэстаранчык італьянскага тыпу, была даўно. Падобная мара цяплілася ў маіх сяброў. Яны прапанавалі мне ўвайсці ў бізнес са сваім імем, і я пагадзіўся. Калі называеш установу сваім імем, то ты абавязаны прысутнічаць у ёй фізічна. Мне як артысту да начнога жыцця не прывыкаць. Мы сустрэліся з партнёрамі ў кастрычніку, ударылі па руках. А потым усё стала нагадваць снежны ком, я не паспяваў усвядоміць, што ўсё гэта адбываецца са мной", — смяецца Хлястоў.
Суразмоўца Sputnik таксама распавёў, чаму ўсё ж такі пагадзіўся на фармат караоке. З аднаго боку, у гэтым жанры людзі прывыклі забаўляць самі сябе, але з іншага, наведванне караоке заўсёды адбываецца ў кампаніі — сяброўскай або сямейнай, і такім чынам мара аб сямейнай установе ўвасобілася ў жыццё. Да таго ж, у меню караоке-бара "Хлястоў" прысутнічае некалькі страў ад жонкі спевака Алены.
"Мы ўвайшлі ў велізарнае канкурэнтнае поле, нягледзячы на маю вядомасць. Я да гэтага часу аналізую рынак, шукаю, чым мы можам здзіўляць. У нас ёсць слоган: "Праспявай са мной!". Я знаходжуся ў бары, і кожны госць можа са мной праспяваць. Не важна, падабаецца яму мая творчасць, або чыё-то яшчэ. Чалавек разумее, што тут ёсць артыстычная нотка. Шмат гасцей пры замове тэлефануе асабіста мне. Амаль кожнага госця я сустракаю сам. Мне гэта прыемна", — распавёў Хлястоў.
Гутарку са спеваком Аляксеем Хлястовым слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.