У Беларусі чакаецца да +24°С у панядзелак

Вясновае ​​надвор'е захаваецца ў Беларусі ў пачатку будучага тыдня.
Sputnik

МІНСК, 8 кра — Sputnik. Тэмпература паветра ў пачатку будучага тыдня ў Беларусі ўзнімецца да 24 градусаў цяпла, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле дадзеных Гідрамета, у нядзелю 8 красавіка дзённыя тэмпературы ў рэспубліцы складуць +12..+18°С, а па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да +21°С. Чакаецца невялікая воблачнасць і ўмераны паўднёвы вецер, без ападкаў.

Вясновае ​​надвор'е захаваецца ў Беларусі ў пачатку будучага тыдня.

У панядзелак 9 красавіка ноччу і раніцай тэмпература складзе +3..+9°С, днём тэмпература паднімецца да +16..+22°С, а ў паўднёва-заходніх рэгіёнах краіны — да +24°С. Удзень чакаецца пераменная воблачнасць і парывісты вецер, без ападкаў.

У аўторак 10 красавіка начныя і ранішнія тэмпературы па краіне складуць +9..+12°С, днём паветра прагрэецца да +17..+19°С, вечарам магчымы дождж.