Відэа

Відэафакт: яхтсмены з 14 краін зладзілі гонкі на буерах на лёдзе Байкала

Больш за 100 яхтсменаў прынялі ўдзел у чэмпіянаце Расіі, які праходзіць на возеры Байкал. Глядзіце на відэа, як спаборнічалі буеры.
Sputnik

Як маладыя, так і вопытныя яхтсмены з 14 краін, уключаючы Германію, Польшчу, ЗША і іншых разганялі свае ветразнікі на замерзлай паверхні Байкала да 100 кіламетраў у гадзіну.

З-за ўмоў надвор'я, якія змяніліся, — спачатку на возеры пацяплела, а затым ўдарылі маразы і ледзяная паверхня пакрылася няроўнымі грудамі — спартсмены прыкладалі ўсе намаганні, каб не "злавіць вушы" на вялікай хуткасці.

Буер — у дадзеным выпадку платформа, устаноўленая на металічных каньках і якая мае мачту з ветразем. Кіраванне такой канструкцыі патрабуе пэўных навыкаў і мае шмат агульнага з "кіраваннем" яхтай.