Пяць канцэртаў і Тыдзень моды: куды схадзіць у будні ў Мінску

Пяць канцэртаў, Беларускі тыдзень моды і свежыя кінастужкі - самае цікавае на будучым тыдні.
Sputnik

На будучым тыдні ў Мінску ўдасца павесяліцца на адным з пяці канцэртаў або фестывалі, пабываць на модных паказах, выставе або паглядзець новае кіно. Самыя цікавыя падзеі 9-13 красавіка шукайце ў падборцы Sputnik.

Пяць канцэртаў і музычны фестываль

У аўторак, 10 красавіка, у "Мінск-Арэне" адбудзецца канцэрт Сяргея Лазарава. Музыка прыедзе з новай шоу-праграмай, якую прэзентуе ў Мінску ў рамках маштабнага "N-тура". Публіку чакаюць свежыя кампазіцыі і хіты з апошняга альбома "В эпицентре".

Певец Сергей Лазарев

На пляцоўцы PRIME HALL у сераду ўпершыню выступіць амерыканскі рок-гурт Starset. Яны правялі больш за 350 канцэртаў у ЗША і Еўропе; адзін з сінглаў іх дэбютнага альбома трымаўся ў чартах рэкордныя 43 тыдні, а сукупная колькасць праглядаў відэа на яго — 280 мільёнаў. Па словах арганізатараў, Starset разыгрывае прадстаўленні прама на канцэртах; мінчан чакае светлавое шоу і лепшыя хіты групы.

Трыб'ют-шоу AC/DC ад Прэзідэнцкага аркестра і спецыяльна запрошаных гасцей адбудзецца ў мінскім Палацы рэспублікі ў чацвер. Прагучаць легендарныя кампазіцыі ў новай аранжыроўцы і ў суправаджэнні шоу.

У пятніцу ў клубе Re: Public выступяць прадстаўнікі альтэрнатыўнай сцэны і заўсёднікі рок-фэстаў "Animal Джаz". Прадставяць слухачам дзевяты па ліку студыйны альбом, над якім працавалі тры гады.

Лидер группы "Animal ДжаZ" Александр Красовицкий

У вялікай зале КЗ Мінск у чацвер з новай праграмай, але добра знаёмымі песнямі выступіць ВІА "Синяя птица".

Апроч канцэртаў, мінчан чакае фестываль музыкі і творчасці Kislorod Cocktail Festival, які разгорнецца вечарам у чацвер у арт-прасторы "Кісларод". Уваход вольны.

Belarus Fashion Week

Тыдзень моды ў Беларусі стартуе ўжо ў сераду, 11 красавіка, і расцягнецца да канца тыдня. У прасторы Ok16 пройдзе шэраг модных паказаў ад айчынных дызайнераў адзення (сярод іх Nelva, Lakbi, Emse, "Ажына" і іншыя). Таксама згодна з міжнароднай тэндэнцыяй злучэння моды з інавацыйнымі тэхналогіямі, правядуць Blockchain Fashion Conference.

Там жа ўдасца пабываць на дзіцячых модных паказах Kids Fashion Days BFW. У іх возьмуць удзел вытворцы дзіцячага адзення, абутку і аксесуараў ад вядучых беларускіх кампаній. Будуць працаваць аніматары і дзейнічаць інтэрактыўныя зоны.

Выставы: творчасць Цэслера, віртуальная рэальнасць і жывыя палотны

У Галерэі ДК у сераду адкрыецца выстава "Уладзімір Цэслер. Cheese" (18+). Публіцы прадставяць 30 пацешных экспанатаў і майкі з аўтографамі аўтара. Арганізатары абяцаюць эксклюзіўны гумар, надзённыя праблемы сучаснага грамадства і трохі добрых пародый на класічныя шэдэўры сусветнага мастацтва.

Нагадаем, у ТРЦ Galleria Minsk на тыдні адчынілася новая сямейная выстава "Свет будучыні" з 40 інавацыйнымі гульнявымі зонамі. У ГЦ Dana Mall працуе інтэрактыўная выстава Future Live: за 10-18 рублёў на свет прапануюць зірнуць у акулярах віртуальнай рэальнасці. А ў ангары Ok16 працягваецца мультымедыйная выстава-шоу "Імпрэсіянізм.LIVE" з сотні "ажыўшых" карцін са спецэфектамі.

Гастранамічны фестываль у кавярнях Мінска

У дваццаці сталічных установах працягваецца "Gastrofest. Кіно". Кухары падрыхтавалі для гасцей спецыяльныя гастрасэты па матывах любімых кінафільмаў: усе абяцаюць здзівіць крэатыўнай падачай і смачнай ежай.

Сусветная акцыя "30 дзён на веласіпедзе" стартуе ў Мінску

30 дзён на веласіпедзе

Да канца красавіка працягнецца акцыя 30 days of biking (сусветны выклік-абяцанне кожны красавіцкі дзень хаця б крыху ездзіць на веласіпедзе), далучыцца да якой можна ў любы момант. У горадзе на працягу месяца будуць даступныя веласіпедныя квэсты, экскурсіі, конкурсы і выставы, пройдуць масавыя велапрагулкі.

Новыя фільмы

Традыцыйна ў чацвер у пракат выйдзе некалькі кінапрэм'ер. З гэтага дня будуць даступныя такія карціны, як фантастычны баявік "Рэмпейдж", трылеры "Логава Монстра" і "Ціхае месца", а таксама анімацыйная стужка "Слаўныя птушкі".

У кінатэатры "Ракета" ў чацвер на англійскай мове з рускімі субтытрамі пакажуць "2001: Касмічная адысея / European Art Cinema Day" (1968). А ў Музеі гісторыі беларускага кіно стартавала рэтраспектыва "Памяці Алега Табакова". 12 красавіка пакажуць стужку "Гары, гары, мая зорка".