Вясновая паводка ў Жыткавіцкім і Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці для мясцовых жыхароў справа звыклая. Ні адна вясна не абыходзіцца без разліву Прыпяці.
Вёска Снядзін Петрыкаўскага раёна, дзе пабываў карэспандэнт Sputnik, апынулася затопленай талымі водамі. Вада тут дасягае паўметра. Многія дарогі ператварыліся ў рэкі.
Вёску Перароў Жыткавіцкага раёна затапляе кожны год. Часовая падсыпка не дапамагае — плынь вельмі моцная.
Паводле інфармацыі МНС, у некаторых вёсках сітуацыя складаная, там пацярпелым ад паводкі аказваюць дапамогу. Чырвоны Крыж ужо некалькі дзён забяспечвае жыхароў самым неабходным, вывозіць маёмасць з затопленых памяшканняў.
Як стала вядома ў нядзелю, у Петрыкаўскім, Мазырскім, Добрушскім, Рагачоўскім раёнах падтоплены 8 участкаў дарог, 115 падворкаў, 18 падвалаў жылых дамоў і 68 гаспадарчых пабудоў.