Аб'яўлены паўторны конкурс: у "Лістапада" зменіцца арганізатар?

Удзельнікі павінны прадставіць канцэпцыю праграмы фестывалю і яго каштарыс.
Sputnik

МІНСК, 10 кра – Sputnik. Паўторны конкурс на арганізацыю і правядзенне XXV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" абвешчаны Міністэрствам культуры Беларусі, пра гэта паведамляецца на сайце міністэраства.

Прыняць удзел у конкурсе могуць выканаўцы, якія не меньш за пяць гадоў працавалі ў сферы арганізацыі і правядзення кінематаграфічных мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню. Заяўкі прымаюцца да 25 красавіка.

Акрамя кароткага апісання канцэпцыі праграмы кінафестывалю, жадаючыя павінны прадставіць дакументы, якія сведчаць аб кваліфікацыі, а таксама пацвердзіць свой вопыт у правядзенні падобных мерапрыемстваў. Падрабуецца прапанаваць і меркаваны склад дырэкцыі фестывалю.

Прэтэндэнты таксама павінны разлічыць выдаткі на арганізацыю цырымоній адкрыцця і закрыцця кінафестывалю, конкурсных і пазаконкурсных паказаў, прэс-канферэнцый, запрашэнне гасцей фестывалю, рэкламную прадукцыю і г.д. Пры гэтым працягласць цырымоній адкрыцця і закрыцця фестывалю павінна скласці не больш за гадзіну, паказы праграмы адбыцца не менш чым на васьмі пляцоўках, а таксама адпавядаць высокаму арганізацыйнаму і прафесійнаму ўзроўням.

Таксама ад прэтэндэнтаў чакаюць прыцягнення спонсараў і партнёраў. Падрабязнасці ўдзелу ў паўторным конкурсе размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства культуры.